Насельніцтва Літвы
Насельніцтва Літвы | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Has census | Lithuanian census of 1923[d], German-Lithuanian census of 1942[d], Lithuanian census of 2001[d], Lithuanian census of 2011[d] і 2021 census of Lithuania[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літву насяляе каля 2,8 млн чал (2018). Гэта ў два разы больш за Эстонію, у паўтара — за Латвію.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку 1990-х насельніцтва павялічвалася і на сваім піку (1990—1991) дасягнула 3,7 млн чал. Пасля распаду СССР і ўступлення Літвы ў ЕС насельніцтва краіны паменшылася на 0,9 млн чал. або на 25 % і працягвае памяншацца. Падобныя тэмпы дэпапуляцыі ў свеце толькі ў Латвіі і Балгарыі. Змяншэнне насельніцтва мае пад сабою два складнікі: перавышэнне смяротнасці (14,6 на адну тысячу) над нараджальнасцю (9,9) і міграцыйны адток у краіны Заходняй Еўропы (-6). Такім чынам, тэмп змяншэння насельніцтва Літвы ў 2017 склаў −1,1 %[1]. Сярэдні ўзрост літоўцаў — 43,7 гады, доля асоб старэйшых за 65 гадоў наблізілася да 20 %.
Этнічны склад
[правіць | правіць зыходнік]86,7 % насельніцтва Літвы належаць да этнічных літоўцаў, якія размаўляюць па-літоўску (літоўская мова — адна з дзвюх жывых балтыйскіх моў), на дзяржаўнай мове краіны. Найбольш значныя нацыянальныя меншасці: палякі (5.6 %), рускія (4.8 %), беларусы (1.3 %).[2] Традыцыйнай рэлігіяй Літвы з’яўляецца каталіцтва.
Рэлігіі
[правіць | правіць зыходнік]Не менш за 77 % літоўцаў з’яўляюцца каталікамі. Пратэстанцкая супольнасць складае 1,9 % ад агульнага насельніцтва. Пратэстанты кампактна жывуць у паўночнай і заходняй частках Літвы. Таксама ў краіне жывуць наступныя рэлігійныя меншасці: праваслаўныя, 4,9 % насельніцтва (у асноўным рускія), іудзеі, мусульмане, бахаі, караімы (старажытнае адгалінаванне ад іудаізму, прадстаўленае ў Літве суполкай з Тракая), якія разам складаюць каля 1,6 % насельнікаў краіны.
Рассяленне
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва размешчана па тэрыторыі краіны даволі раўнамерна. У 2018 крыху больш за дзве траціны літоўцаў (67,7 %) пражываюлі ў гарадах.[3] Асноўны прыток насельніцтва з вёсак у гарады прыйшоўся на савецкія часы, аднак ён працягваўся і пасля, асабліва дзякуючы праграме развіцця рэгіянальных цэнтраў, такіх як Марыямпале, Алітус, Мажэйкяй і інш. Самыя буйныя гарады Літвы (па звестках на 2015 г.)[4]:
- Вільнюс — 542 932 жых.
- Каўнас — 299 912 жых.
- Клайпеда — 155 812 жых.
- Шаўляй — 103 969 жых.
- Панявежыс — 94 028 жых.
У вялікіх гарадах асабліва заўважна дэпапуляцыя. Так насельніцтва Каўнаса, Клайпеды, Шаўляя, Паневяжыса ў 2010—2015 гадах зменшылася на 15-20 тыс. чалавек у кожным горадзе.
Зноскі
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/lh.html Архівавана 30 мая 2015.
- ↑ http://alkas.lt/2015/12/16/a-butkus-lietuvos-gyventojai-tautybes-poziuriu/
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/lh.html Архівавана 30 мая 2015.
- ↑ https://osp.stat.gov.lt/en/statistiniu-rodikliu-analize?portletFormName=visualization&hash=73c1a737-2e38-4d0d-b308-e1f70c17da20=#/